Беларуская Служба

Паводле беларускага МЗС, 43 беларусы выйшлі з сектару Газа ў Егіпет

15.11.2023 17:39
У найбліжэйшы час чакаецца іх вяртанне на радзіму.
  .      7 ,      .
Дым над Газай. Горад падвяргаецца ізраільскім абстрэлам з 7 кастрычніка, калі ХАМАС здзейсніў напад на Ізраіль.Фота: PAP/EPA/ATEF SAFADI

Міністэрства замежных спраў Беларусі паведаміла, што яно ў кантакце з калегамі з Ізраілю і Егіпта, а таксама пры садзейнічанні Расіі і Катара правяло працу па арганізацыі выхаду беларускіх грамадзян і членаў іх сем'яў з сектару Газа.

Паводле МЗС, на гэты момант 43 чалавекі з Беларусі прайшлі праз памежны пераход «Рафах» на тэрыторыю Егіпта. У найбліжэйшы час чакаецца іх вяртанне на радзіму.

нг