Беларуская Служба

За «экстрэмізм» у сацсетках улады пакаралі «Чалавека года Віцебшчыны» арыштам на 30 сутак

16.11.2023 09:04
Ганчароў адбудзе арышт 17 лістапада.
 .
Аляксандр Ганчароў.Фота: Віцебская вясна

Суддзя суда Кастрычніцкага раёна Віцебска Уладзімір Царыкаў 2 лістапада за распаўсюд «экстрэмісцкіх» публікацый у сацыяльнай сетцы паўторна арыштаваў на 15 сутак «Чалавек года Віцебшчыны – 2014», загадчыка аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі абласной бальніцы Аляксандра Ганчарова. Суддзя суда Віцебскага абласнога суда Святлана Іванова 10 лістапада разгледзела скаргу доктара ў апеляцыйным парадку і пакінула яе без задавальнення, а пастанову суда першай інстанцыі без змены.

Першы раз Аляксандр быў затрыманы па адміністрацыйнай справе па распаўсюджванні «экстрэмізму» 11 кастрычніка і неўзабаве па рашэнні суда Кастрычніцкага раёна на падставе ч.2. ст. 19/11 быў пакараны адміністрацыйным арыштам тэрмінам на 15 сутак.

Пры паўторнай праверцы работнікамі міліцыі гаджэтаў Ганчарова імі быў складзены яшчэ адны пратакол па адміністрацыйным правапарушэнні, звязаным з распаўсюджваннем «экстрэмізму» ў Інтэрнеце. На падставе гэтага пратаколу суддзя Царыкаў пастанавіў пакараць доктара арыштам яшчэ на 15 сутак. Суддзя Вітаблсуда Іванова, якая не знайшла парушэнняў у рашэнні ніжэйстаячага суда, пакінула скаргу Аляксандра без задавальнення.

Чакаецца, што Ганчароў адбудзе арышт і выйдзе на волю 17 лістапада.

Віцебская вясна

нг