Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская выступіла на ўплывовай тэхнаканферэнцыі Web Summit

16.11.2023 11:02
Асобна Ціханоўская заклікала ўдзельнікаў падтрымліваць Украіну для яе перамогі ў вайне. 
   .
Святлана Ціханоўская на канферэнцыі.Фота: Сацсеткі С. Ціханоўскай

Па запрашэнні прэм'ер-міністра Партугаліі беларуская лідарка распавяла пра Беларусь на адной з самых уплывовых тэхналагічных канферэнцый Еўропы.

Святлана Ціханоўская распавяла пра ролю тэхналогіяў у беларускім супраціве. У якасці прыкладаў яна прывяла платформу «Голас» і платформы для краўдфандынгу, а таксама «Беларускі гаюн», «Новую Беларусь» ды іншыя. Беларуская лідарка заклікала тэхналагічныя кампаніі аказваць падтрымку беларускім незалежным медыя, блогерам і журналістам.

Асобна Ціханоўская заклікала ўдзельнікаў падтрымліваць Украіну для яе перамогі ў вайне. І патлумачыла, што гэтая перамога можа даць шанец і на перамены ў Беларусі.

Тэлеграм-канал С. Ціханоўскай

нг