Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін павінны паўстаць перад судом за ўчыненыя імі «злачынствы супраць уласных народаў», гаворыцца ў надзвычайнай рэзалюцыі Еўрапейскай народнай партыі (ЕНП), якая была прынятая па выніках Палітычнай асамблеі партыі, якая прайшла 13–14 лістапада ў Бруселі, паведамляе pozirk.online, са спасылкай на прэс-службу ЕНП.
У дакуменце ўтрымліваецца патрабаванне «неадкладна вызваліць» усіх палітвязняў, уключаючы лідараў і сяброў дружалюбных ЕНП беларускіх палітычных партый. Партыя таксама заклікала вызваліць палітвязняў у Расіі і іншых краінах.
«Сёння дэмакратыя сутыкаецца з вялікімі праблемамі па ўсім свеце, а аўтакратыі пашыраюць свой уплыў. Паводле ацэнак урада ЗША, у свеце налічваецца больш за 1 мільён палітвязняў. Рэпрэсіўныя рэжымы сістэматычна душаць незалежныя галасы, асабліва ў Расіі і Беларусі», – заяўляецца ў дакуменце.
Нагадваем, Еўрапейская народная партыя (ЕНП) мае найбуйнейшую фракцыю ў Еўрапейскім парламенце (26,5% месцаў),
аз