Беларуская Служба

Еўрапейская народная партыя заявіла, што Лукашэнка павінен паўстаць перад судом

16.11.2023 11:31
Пра гэта гаворыцца ў надзвычайнай рэзалюцыі ЕНП, прынятай надоечы па выніках Палітычнай асамблеі партыі.
Старшыня Еўрапейскай народнай партыі Манфрэд ВэберAutorstwa European Parliament - https://www.flickr.com/photos/36612355@N08/51988629550/, CC BY 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=116731246

Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін павінны паўстаць перад судом за ўчыненыя імі «злачынствы супраць уласных народаў», гаворыцца ў надзвычайнай рэзалюцыі Еўрапейскай народнай партыі (ЕНП), якая была прынятая па выніках Палітычнай асамблеі партыі, якая прайшла 13–14 лістапада ў Бруселі, паведамляе pozirk.online, са спасылкай на прэс-службу ЕНП.

У дакуменце ўтрымліваецца патрабаванне «неадкладна вызваліць» усіх палітвязняў, уключаючы лідараў і сяброў дружалюбных ЕНП беларускіх палітычных партый. Партыя таксама заклікала вызваліць палітвязняў у Расіі і іншых краінах.

«Сёння дэмакратыя сутыкаецца з вялікімі праблемамі па ўсім свеце, а аўтакратыі пашыраюць свой уплыў. Паводле ацэнак урада ЗША, у свеце налічваецца больш за 1 мільён палітвязняў. Рэпрэсіўныя рэжымы сістэматычна душаць незалежныя галасы, асабліва ў Расіі і Беларусі», – заяўляецца ў дакуменце.

Нагадваем, Еўрапейская народная партыя (ЕНП) мае найбуйнейшую фракцыю ў Еўрапейскім парламенце (26,5% месцаў),

аз