Беларуская Служба

Затрыманы праваабаронца Аляксандр Вайцешык абвясціў галадоўку

16.11.2023 12:02
Яго арыштавалі разам з 10 жыхарамі Баранавічаў яшчэ 9 лістапада і асудзілі на 15 сутак.
Аляксандр Вайцешык spring96.org

Праваабаронца Аляксандр Вайцешык абвясціў галадоўку за кратамі. Яго арыштавалі разам з 10 жыхарамі Баранавічаў яшчэ 9 лістапада, паведамляе «Белсат». Аляксандра асудзілі на 15 сутак, але паводле актывіста Юрыя Казакевіча, такое пакаранне могуць паўторыць яшчэ два разы.

Аляксандр Вайцешык быў затрыманы каля свайго дома. Падчас вобшуку ў яго канфіскавалі ноўтбук і тэлефон.

аз

За «экстрэмізм» у сацсетках улады пакаралі «Чалавека года Віцебшчыны» арыштам на 30 сутак

16.11.2023 09:04
Ганчароў адбудзе арышт 17 лістапада.