Беларуская Служба

У Сейме Літвы прапанавалі закрыць яшчэ два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю

16.11.2023 14:01
Цяпер на мяжы Літвы з Беларуссю дзейнічаюць чатыры пункты пропуску.
Літоўскі памежнік на ахове мяжы з БеларуссюФота: State Border Guard Service/Lithuania/X

Для барацьбы з кантрабандай у Літве прапаноўваюць закрыць яшчэ два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю. З такой прапановай выступіў старшыня камітэта літоўскага Сейма па бюджэце і фінансах Міндаўгас Лінге, піша Kauno Diena.

Ён прапанаваў «ацаніць магчымасць закрыцця памежных пераходаў, праз якія ў Літву ідуць найбольш масавыя патокі кантрабанды». Таксама дэпутат заклікаў вылучыць дадатковае фінансаванне для тых КПП, кантроль на якіх з'яўляецца недастатковым.

МУС Літвы паведамляла, што сёлета выпадкаў кантрабанды было выяўлена больш, чым летась, але пры гэтым абʼёмы кантрабанды памяншаюцца. У ведамстве не лічаць неабходным зачыняць пункты пропуску для барацьбы з шэрым імпартам. Але такія меры могуць быць прынятыя, напрыклад, для процідзеяння нелегальнай міграцыі, мяркуе намеснік міністра ўнутраных спраў Віталь Дзмітрыеў.

Як распавядала «Еўрарадыё», 18 жніўня Літва закрыла два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю – Шумскас (з беларускага боку Лоша) і Цвярачус (Відзы). Гэта было зроблена як адказ на магчымыя пагрозы з боку вагнераўцаў.

Цяпер на мяжы Літвы з Беларуссю дзейнічаюць чатыры пункты пропуску.

аз

Еўракамісія адправіла ў еўрапейскія сталіцы праект новага пакета санкцый супраць Расіі

15.11.2023 16:02
Чыноўнікі прапануюць увесці санкцыі супраць людзей, якія маюць дачыненне да русіфікацыі і незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей.