Беларуская Служба

Беларусь запрасіла экспертаў ЮНЕСКА ацаніць агароджу ў Белавежскай пушчы

16.11.2023 13:03
Беларускія ўлады хочуць, каб эксперты ЮНЕСКА ацаніць негатыўнае ўздзеянне польскага плота на Белавежскую пушчу.
ЮНЕСКАWikipedia: Mouagip - Based on the previous version of Madden (Public domain)

Беларусь накіравала на адрас ЮНЕСКА запрашэнне з прапановай аб наведванні Белавежскай пушчы экспертамі Цэнтра сусветнай спадчыны, а таксама Міжнароднага саюза аховы прыроды. Аб гэтым паведамілі ў МЗС краіны.

«Запрошаныя спецыялісты павінны ацаніць негатыўнае ўздзеянне польскага плота, узведзенага ў пушчы», – адзначылі ў беларускім Міністэрстве замежных спраў.

Аб накіраванні запрашэння намеснік старшыні пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ЮНЕСКА Кірыл Грушэўскі паведаміў на пленарным пасяджэнні 42-й сесіі Генеральнай канферэнцыі арганізацыі, паведамляе reform.by.

аз