Беларуская Служба

У Мазыры затрыманы Уладзімір Целяпун

16.11.2023 17:01
Праваабаронцам стала вядома, што цяпер ён знаходзіцца ў ІЧУ.
Уладзімір Целяпунgomelspring.org/скрыншот

У Мазыры быў затрыманы Уладзімір Целяпун. Праваабаронцам стала вядома, што цяпер ён знаходзіцца ў ІЧУ, паведаміла «Гомельская Вясна».

Прычыны і абставіны затрымання мужчыны невядомыя.

Крыніца, абазнаная ў сітуацыі, распавяла, што ўчора Уладзімір Целяпун планаваў ісці на прыём да суддзі Канстытуцыйнага суда ў Мазырскім выканкаме. Але на сустрэчы так і не з'явіўся і на сувязь увечары не выходзіў.

Уладзімір Целяпун – ліквідатар аварыі на Чарнобыльскай АЭС і мазырскі праваабаронца, які неаднаразова спазнаваў пераслед так званых «сілавікоў».

аз

Затрыманы праваабаронца Аляксандр Вайцешык абвясціў галадоўку

16.11.2023 12:02
Яго арыштавалі разам з 10 жыхарамі Баранавічаў яшчэ 9 лістапада і асудзілі на 15 сутак.