Беларуская Служба

Гродзенскага рабочага асудзілі да 5,5 гадоў калоніі нібыта за 1200 каментароў

17.11.2023 09:18
24 кастрычніка ў судзе Кастрычніцкага раёну Гродна вынесены прысуд Сцяпану Задойка.
.
.Foto: фота: Вясна

Яго асудзілі да пяці з паловай гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Справу разгледзела суддзя Маргарыта Ланцэвіч.

Сцяпана асудзілі адразу паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў), ч. 2 арт. 366 (Гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, альбо іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак).

Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, мужчына напісаў больш за 1200 каментароў. Паказаныя сілавікамі каментары былі напісаныя пераважна на беларускай мове і ў асноўным накіраваныя на падтрымку Украіны. Усе паказаныя ў праўладным відэа каментары – з ютуба.

ав/Вясна

У Мазыры затрыманы Уладзімір Целяпун

16.11.2023 17:01
Праваабаронцам стала вядома, што цяпер ён знаходзіцца ў ІЧУ.