Беларуская Служба

Супрацоўнікам МТЗ абяцаюць па 500 рублёў, калі яны прывядуць на завод сяброў

17.11.2023 11:02
На МТЗ запусцілі незвычайную акцыю. 
МТЗWikipedia

«Мінскі трактарны завод» паабяцаў выплачваць супрацоўнікам па 500 рублёў, калі яны прывядуць на прадпрыемства новых супрацоўнікаў. Выплаты абяцаюць пасля таго, як новы калега прапрацуе тры месяцы. Пра гэта паведаміла прэс-служба завода, піша zerkalo.io.

«Прывядзіце на МТЗ новага супрацоўніка і атрымаеце 500 рублёў!» – заклікае прэс-служба «Мінскага трактарнага завода». Умовы: прыводзіць трэба толькі спецыялістаў з спецыяльнага спісу з пэўнай кваліфікацыяй. Напрыклад, заводу патрэбныя зубарэзчыкі, кіроўцы-выпрабавальнікі, кавалі-штампоўшчыкі, наладчыкі аўтаматычных ліній і агрэгатных станкоў, токары, фрэзероўшчыкі. Усе не ніжэй за трэці разрад.

Выплачваць па 500 рублёў абяцаюць за кожнага новага завадчаніна, але толькі пасля таго, як ён прапрацуе тры месяцы «без парушэнняў працоўнай і вытворчай дысцыпліны».

Zerkalo.io нагадвае, што ў Мінску, а таксама ў асобных рэгіёнах адчуваецца дэфіцыт кадраў. Аб гэтай праблеме сігналізуюць прадстаўнікі бізнесу. Аднак у той жа час на прадпрыемствах і ў дзяржарганізацыях Беларусі працаўнікоў вось ужо тры гады звальняюць па палітычных матывах.

ав/Zerkalo.io

Гродзенскага рабочага асудзілі да 5,5 гадоў калоніі нібыта за 1200 каментароў

17.11.2023 09:18
24 кастрычніка ў судзе Кастрычніцкага раёну Гродна вынесены прысуд Сцяпану Задойка.