Беларуская Служба

У Жыровіцкім манастыры знішчана фрэска суаўтарства Рамана Бандарэнкі

17.11.2023 14:11
На фрэсцы, напісанай ім у рамках дыпломнай працы ў Мінскім дзяржаўным архітэктурна-будаўнічым каледжы, быў намаляваны манастыр пад шатамі Жыровіцкай іконы Багародзіцы.
Знішчаная фрэска Фота: t.me/christianvision

У кафэ-трапезнай для паломнікаў Свята-Успенскага манастыра ў Жыровічах была фрэска, удзел у стварэнні якой прымаў нявінна забіты мастак Раман Бандарэнка, паведамляе ТГ-канал «Хрысціянская візія».

На фрэсцы, напісанай ім у рамках дыпломнай працы ў Мінскім дзяржаўным архітэктурна-будаўнічым каледжы, быў намаляваны манастыр пад шатамі Жыровіцкай іконы Багародзіцы. Таксама на сцяне размяшчалася таблічка з імёнамі стваральнікаў фрэскі, там было пазначана і імя Рамана Бандарэнкі.

Цяпер гэта ўсё знішчана. У кафэ-трапезнай ідуць рамонтныя работы, фрэска зафарбавана, на яе месцы з'явілася выява абраза «Тайная вячэра». Таблічку з імем Рамана Бандарэнку таксама знялі са сцяны.

Адметна, што знішчэнне фрэскі адбылося каля 12 лістапада, калі споўнілася 3 гады з дня забойства памагатымі Лукашэнкі маладзёна.

эж

МЗС Польшчы выказала падтрымку беларусам у трэцюю гадавіну смерці Рамана Бандарэнкі

12.11.2023 14:02
Забойства маладога ні ў чым невінаватага чалавека і бяскарнасць яго катаў з’яўляецца сімвалам адносін улад у Мінску да ўласнага народу і памкненняў беларусаў да жыцця ў свабоднай краіне - МЗС РП.

У Варшаве ўшанавалі памяць Рамана Бандарэнкі

13.11.2023 11:41
Раман Бандарэнка стаў беларускім сімвалам грамадзянскай мужнасці і адвагі. Апошнім яго допісам у сацыяльных сетках сталі словы: «Я выходжу».