Апошнія амаль шэсць месяцаў з сямі Павел Вінаградаў правёў у ШІЗА з невялікімі перапынкамі. Цяпер ён атрымаў два месяцы ў памяшканні камернага тыпу, паведаміла яго жонка Святлана ў «Фэйсбуку».
Паўла затрымалі 22 снежня 2021 года ў Беразіне. Палітвязня абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці, паклёпе на Лукашэнку і арганізацыі ды падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх. Лукашэнкаўскі суд прыгаварыў Вінаградава да пяці гадоў калоніі агульнага рэжыму.
вс