Беларуская Служба

У Беларусь таемна прылятаў расійскі алігарх Гуцырыеў

20.11.2023 14:30
Ён сустрэўся з Лукашэнкам і яны правялі перамовы за зачыненымі дзвярыма ў рэзідэнцыі беларускага дыктатара ў Александрыі Магілёўскай вобласці.
  .  .
Расійскі алігарх М.Гуцырыеў і А.Лукашэнкаhttps://t.me/motolkohelp/30393

Прэс-служба Лукашэнкі нічога аб гэтай сустрэчы не паведамляла, а сёння гэтую інфармацыю распаўсюджвае ТК-Рэальная Беларусь.

18 лістапада раніцай у Оршу з Масквы прыляцеў бізнес-джэт (RA-02786), на борце якога знаходзіўся расійскі алігарх і даўні сябар Лукашэнкі Міхаіл Гуцырыеў.

Аэрапорт «Орша» размешчаны за 11 кіламетраў ад вёскі Александрыя, дзе на гэтых выходных знаходзіўся пасля паездкі ў Гомель Аляксандр Лукашэнка.

Расійскі бізнесмен прабыў у рэзідэнцыі Александрыя суткі і паляцеў з Оршы прыкладна а гадзіне дня 19 лістапада.
яс