Прэс-служба Лукашэнкі нічога аб гэтай сустрэчы не паведамляла, а сёння гэтую інфармацыю распаўсюджвае ТК-Рэальная Беларусь.
18 лістапада раніцай у Оршу з Масквы прыляцеў бізнес-джэт (RA-02786), на борце якога знаходзіўся расійскі алігарх і даўні сябар Лукашэнкі Міхаіл Гуцырыеў.
Аэрапорт «Орша» размешчаны за 11 кіламетраў ад вёскі Александрыя, дзе на гэтых выходных знаходзіўся пасля паездкі ў Гомель Аляксандр Лукашэнка.
Расійскі бізнесмен прабыў у рэзідэнцыі Александрыя суткі і паляцеў з Оршы прыкладна а гадзіне дня 19 лістапада.
яс