Беларуская Служба

Лукашэнкаўскія «сілавікі» зноў ужылі зброю пры затрыманні

21.11.2023 10:02
За апошні тыдзень гэта ўжо другі выпадак ужывання зброі
Ілюстрацыйнае фотаscreenshot z Youtube

21 лістапада АМАП уварваўся ў жылы дом у вёсцы Вялікі Лес Крупскага раёна, дзе па паведамленнях «знаходзілася група ўзброеных людзей».

У доме быў 62-гадовы гаспадар дома з двума сынамі. Малодшы, 19-гадовы, нібыта «выйшаў на супрацоўнікаў з двума нажамі і выказваў пагрозы». Карнікі стрэлілі ў маладзёна. Мужчына шпіталізаваны.

«Сілавікі» не паведамілі, ці была ў выніку знойдзена нейкая зброя акрамя нажоў.

Гэта ўжо другі выпадак ужывання зброі за тыдзень. 20 лістапада карнікі застрэлілі вяскоўца, які нібыта ім пагражаў стрэльбай. Па дарозе ў лякарню той сканаў.

Крыніца: Беларусь головного мозга