Беларуская Служба

Лукашысты баяцца міжнародных назіральнікаў

21.11.2023 10:57
Кіраўнік лукашэнкаўскага ЦВК заявіў, што акрэдытуе назіральнікаў АБСЕ, але запрашаць не будзе.
Аўдыё

Узурпатар Лукашэнка абвясціў «выбары» у Беларусі. У Палату прадстаўнікоў і мясцовыя Саветы лукашысты збіраюцца «абіраць» дэпутатаў 25 лютага 2024 года, а ў Савет Рэспублікі - 4 красавіка будучага года.

Пры гэтым кіраўнік лукашэнкаўскай ЦВК заявіў, што акрэдытуе назіральнікаў АБСЕ, калі іх запросяць на выбары. Паводле яго, запрашэнне назіральнікаў АБСЕ — «не кампетэнцыя Цэнтральнай выбарчай камісіі».

«Мы выбары праводзім для сябе, для сваёй краіны. Гэта наша ўнутраная справа. І ўжо сапраўды мы не абавязаныя даваць справаздачу ні перад якімі еўрапейскімі структурамі — ні адносна нашага заканадаўства, ні адносна тых выбарчых працэдур, якія прадугледжаны выбарчым заканадаўствам. І мы гэтага рабіць адпаведна не будзем».

На мінулым тыдні АБСЕ заклікаў да правядзення свабодных і справядлівых выбараў у Беларусі без умяшання, запалохвання і страху пераследу, у поўнай адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі: «Усе патэнцыйныя кандыдаты павінны мець магчымасць балатавацца, не асцерагаючыся арышту або рэпрэсій. Неабходна запрасіць міжнародных назіральнікаў».

Крыніца: pozirkonline