Беларуская Служба

У Гродне ліквідуюць яшчэ адну літоўскую арганізацыю – «Клуб «Гервечай»

21.11.2023 13:11
Міжнародную грамадскую арганізацыю «Клуб «Гервечай» ліквідуюць праз Гродзенскі абласны суд.
.
.shutterstock.com/Algimantas Barzdzius

Пасяджэнне запланавана на 23 лістапада. Арганізацыя прапрацавала амаль 30 гадоў і развівала супрацоўніцтва Літвы і Беларусі. Яна «падтрымлівала курс кіраўніцтва» Беларусі. Ісцец – Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Суддзя – Юрый Карэцкі.

Арганізацыя зарэгістраваная ў 1994 годзе ў вёсцы Рымдзюны Астравецкага раёна. Гэта адна з літоўскіх арганізацый – раней іх было шэсць. Раней арганізацыя арганізоўвала мерапрыемствы разам з Астравецкім райвыканкамам і Пасольствам Літвы ў Беларусі, дапамагала выдаваць кнігі. Старшыня абшчыны – Аўгуліс Альфонсас Стасіа.

У арганізацыі было 394 членаў. Мэты арганізацыі – супрацоўніцтва і ўмацаванне даверу і ўзаемаразумення паміж народамі Беларусі і Літвы, захаванне гістарычнай памяці і культуры. Яны адзначылі, што арганізацыя «падтрымлівае курс, які праводзіцца кіраўніцтвам Рэспублікі Беларусь».

Таксама ў Рымдзюнах была школа з літоўскай мовай навучання. Яе пабудавалі за кошт Літвы ў 1996 годзе. У 2022 годзе школу русіфікавалі – рашэнне прынята ў сувязі з навінамі ў Кодэксе аб адукацыі. Усяго, паводле апошніх звестак, у Астравецкім раёне пражывае каля 750 прадстаўнікоў літоўскай нацыянальнасці.

Раней ліквідавалі грамадскае аб’яднанне літоўцаў «Гімціне».

ав/Hrodna.life