Гараджан заклікаюць выказацца з гэтай нагоды, але тыя нават стварылі петыцыю супраць прапанаваных назваў, піша hrodna.life.
Прапанаваныя райвыканкамам назвы — вуліцы Народная, Жураўліная, Добрая, Сямейная, Салаўіная, Ясная, Дружбы, Мірная, 9 мая, 17 верасня і нават Мінская. Райвыканкам прапануе больш падрабязна азнаёміцца з пытаннем да 14 снежня.
Гараджан абурыла бессэнсоўнасць прапанаваных назваў вуліц Астраўца і яны вырашылі звярнуцца да ўладаў калектыўна. «Прапанаваныя да прысваення назвы настолькі абстрактныя, што не нясуць у сабе аніякага сэнсу. У гэты час неўшанаванымі застаюцца імёны выдатных беларусаў, жыхароў Астравеччыны, чыя дзейнасць на карысць грамадства мусіць быць прыкладам для ўсіх», — пішуць стваральнікі петыцыі.
Гараджане прапануюць назваць вуліцы імёнамі: Альбіна Стаповіча, Янкі Быліна, Мар’яна Богуш-Шышкі, Іосіфа Гашкевіча, Льва Дабжынска, Казіміра Сваяка.
«Пакуль гэтыя асобны не ўшанаваны, не зразумела, як гаворка можа ісці пра ўшанаванне салаўёў і жураўлёў - які прыклад яны падаюць, які нацыянальны гонар яны абуджаюць у жыхароў горада? Ніякі», — падводзяць выснову ў петыцыі.
Подпісы збіраюць да 23 лістапада. Пасля яе скіруюць у Астравецкі райвыканкам.
ав/hrodna.life