Беларуская Служба

Міністр замежных спраў Арменіі не прыедзе на саміт АДКБ у Мінск

22.11.2023 08:52
Раней ад паездкі адмовіўся прэм'ер-міністр Арменіі.
Сцяг АрменііTheFlyingDutchman/CC BY 3.0/Wikimedia Commons

Міністр замежных спраў Арменіі Арарат Мірзаян не прыедзе ў Мінск на сумеснае пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў Саветаў бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), якое павінна адбыцца заўтра, 23 лістапада ў Мінску.

Раней ад паездкі на паседжанне Рады калектыўнай бяспекі АДКБ адмовіўся прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян. Лукашэнка ў адказ параіў яму не прымаць непрадуманых рашэнняў.

Расійска-армянскія адносіны пагаршаюцца ўжо не першы месяц. Днямі прэмʼер-міністр Арменіі Нікол Пашынян паведаміў, што яго краіна не будзе ўдзельнічаць у сустрэчы АДКБ у Мінску. Да гэтага ён праігнараваў саміт кіраўнікоў краін СНД. Пры гэтым Ерэван усё больш актыўна трансфармуе сваю міжнародную палітыку ў бок Захаду.

нг