Беларуская Служба

ЦВК зацвердзіла план правядзення Адзінага дня галасавання

22.11.2023 11:50
Адзіны дзень галасавання адбудзецца 25 лютага 2024 года. Датэрміновае галасаванне працягнецца з 20 па 24 лютага.
ВыбарыFoto: ulleo/pixabay.com/CC0 Public Domain

20 лістапада Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы «Аб прызначэнні выбараў дэпутатаў» і «Аб прызначэнні выбараў у Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь». Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і ў мясцовыя саветы дэпутатаў пройдуць у адзіны дзень галасавання – 25 лютага 2024 года.

21 лістапада адбылося першае паседжанне Цэнтральнай выбачай камісіі, на якім былі прынятыя пастановы для растлумачэння нормаў выбарчага заканадаўства, якія тычацца падрыхтоўкі і правядзення адзінага дня галасавання, а таксама каляндарныя планы арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання 25 лютага 2024 года, паведамляе «Вясна».

У адпаведнасці з планам, вылучэнне прадстаўнікоў у склад выбарчых камісій мусіць адбыцца да 5 снежня. Не пазней за 11 снежня павінны быць сфарміраваны тэрытарыяльныя акруговыя выбарчыя камісіі. Не пазней за 10 студзеня 2024 года неабходна ўтварыць участкі для галасавання. З 17 снежня 2023 года па 15 студзеня 2024 года пройдзе вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты. Не пазней за 25 студзеня 2024 года прадугледжана ўтварэнне ўчастковых выбарчых камісій, 16-30 студзеня 2024 года адбудзецца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты. Як чакаецца, 9 лютага 2024 года будуць прадастаўленыя спісы грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах для азнаямлення. У перыяд з 31 студзеня па 24 лютага 2024 года можа праводзіцца перадвыбарная агітацыя. Датэрмінова прагаласаваць можна будзе з 20 па 24 лютага 2024 года. 25 лютага адбудзецца адзіны дзень галасавання.

аз