Беларуская Служба

Была затрыманая выкладчыца Інстытута бізнесу БДУ

22.11.2023 13:51
У якім статусе жанчына і па якім артыкуле яе затрымалі, пакуль невядома.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Foto: Photo:jhusemannde/pixabay.com/CC0 Public Domain

Канал сілавікоў 22 лістапада апублікаваў відэа з затрыманай выкладчыцай інстытута бізнесу БДУ Святланай Яскевіч.

На відэа жанчына гаворыць, што размяшчала ў сацсетках пратэстную сімволіку, а ў дваровых чатах абмяркоўвала магчымасць удзелу ў несанкцыянаваных мерапрыемствах.

У якім статусе знаходзіцца выкладчыца і па якім артыкуле яе затрымалі, пакуль невядома, паведаміла «Наша Ніва».

На сайце Інстытута бізнесу БДУ паведамляецца, што Святлана Яскевіч – эксперт і практык з 15-гадовым вопытам у галіне інфармацыйных тэхналогій, электроннага навучання, педагагічнага дызайну, web-дызайну, камп'ютарнай графікі, UX-UI-праектавання, юзабіліці.

У 2004 годзе яна абараніла магістарскую дысертацыю на тэму «Сацыяльна-педагагічныя аспекты кампʼютарнай інтэрпрэтацыі ў сучаснай матэматыцы».

аз

Сілавікі затрымалі жыхарку Магілёва, якая вярнулася ў Беларусь з Варшавы

21.11.2023 14:11
Набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал 21 лістапада апублікаваў яе «пакаяннае» відэа.

Мікалай Статкевіч сядзіць па чарзе то ў адзіночнай камеры ПКТ, то ў камеры штрафнога ізалятару

21.11.2023 18:02
Па стане на 21 лістапада Мікалай Статкевіч ужо 285 дзён не тэлефанаваў сваякам, ад яго не даходзяць лісты, адрасаваныя яму медычныя бандэролі вяртаюць.