Беларуская Служба

Расейца, які «замініраваў» 450 аб'ектаў у Беларусі, асудзілі на 2,5 года

22.11.2023 16:50
Вясной 2021 года зламыснік разаслаў электронныя лісты з тэрарыстычнымі пагрозамі ў дачыненні да 800 абʼектаў у Расіі і Беларусі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарInactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

19-гадовага грамадзяніна Расіі, які «замініраваў» 450 абʼектаў у Беларусі, асудзілі на 2,5 года калоніі, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на ТАСС. Тэлефоннага тэрарыста раней затрымалі ў Омску, дзякуючы сумесным дзеянням ФСБ і МУС РФ, а таксама КДБ РБ.

Зламыснік вясной 2021 года разаслаў электронныя лісты з тэрарыстычнымі пагрозамі ў дачыненні да больш за 800 абʼектаў на тэрыторыі Расіі і Беларусі.

Яго судзілі па артыкуле «заведама ілжывае паведамленне аб акце тэрарызму». З хлопца спагналі кампенсацыю нанесенай матэрыяльнай шкоды ў памеры 2,5 млн расійскіх рублёў (больш за 28 тысяч долараў).

аз