Беларуская Служба

Пачаўся аўдыт фондаў, якія займаюцца размеркаваннем сродкаў, сабраных на марафоне салідарнасці

22.11.2023 17:43
Палітзняволеным і іх сем'ям ужо перададзена 197 100 еўра са 574 617 еўра сабраных на марафоне салідарнасці.
ЕўраMabelAmber/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пачаўся аўдыт фондаў, якія займаюцца размеркаваннем сродкаў, сабраных на марафоне салідарнасці, паведаміў Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі.

Прадстаўнік Назіральнай рады марафону, кіраўнік «Маланка Медыя» Павел Марыніч правёў аўдыт фонду «Краіна для жыцця» і вынес станоўчы вердыкт: усе сродкі, якія паступілі фонду, перададзеныя атрымальнікам у поўнай адпаведнасці з рэгламентам.

Нагадаем, марафон салідарнасці з палітзняволенымі і іх блізкімі «Нам не ўсё адно» быў ініцыіраваны Прадстаўніцтвам па сацыяльнай палітыцы Кабінета і праводзіўся з 29 па 31 ліпеня.

У выніку марафону было сабрана 574 617 еўра. Пасля аплаты камісіі на агульным рахунку засталося 545 740,22 еўра, яшчэ каля 12 000 еўра захоўваецца ў крыптавалюце.

Па стане на 21 лістапада ў арганізацыі і фонды ўжо пераведзена 262 400 еўра, з якіх палітзняволеным і іх семʼям ужо перададзена 197 100 еўра па 232 заяўках.

Празрыстасць размеркавання сродкаў кантралюецца спецыяльна створанай Назіральнай радай, у якую ўваходзіць прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Гарбунова, прадстаўнікі 8 беларускіх медыя: «Белсат», «Еўрарадыё», «Радыё Ўнэт», «Зеркало», «KYKY», «Маланка Медыя», «Мая Краіна Беларусь», «Reform».

аз

Павел Латушка: 25 лютага 2024 года ніякіх выбараў у Беларусі не будзе

22.11.2023 12:45
Рэжым Лукашэнкі і выбары – гэта ў прынцыпе несумяшчальныя паняцці, лічыць кіраўнік НАУ.