Беларуская Служба

Затрыманы ксёндз Вячаслаў Пялінак з Брэста

23.11.2023 09:29
Прычыны затрымання святара невядомыя.
ксёндз Вячаслаў Пялінак фота: Хрысціянская візія

У сераду стала вядома пра затрыманне ксяндза Вячаслава Пялінака. Святару 48 гадоў, у святарстве 21 год. Ён з'яўляецца святаром Віцебскай дыяцэзіі, але цяпер служыць у парафіі Узвышэння Св. Крыжа ў Брэсце.

Паводле інфармацыі вернікаў парафіі, дзе служыць ксёндз Вячаслаў, ён быў затрыманы пасля ранішняга набажэнства, ягоныя тэлефон і ноўтбук былі адабраныя сілавікамі.

Прычыны затрымання святара невядомыя.

Ксёндз Вячаслаў Пялінак быў першым асабістым сакратаром апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці.

ав/Хрысціянская візія

Ксяндза Генрыха Акалатовіча затрымалі. Магчыма, вінавацяць у «здрадзе радзіме»

19.11.2023 08:44
Генрых Акалатовіч служыў пробашчам у Браславе, Ракаве, Нясвіжы, Бабруйску. Ëн быў першым ксяндзом, які наведаў Катынь.