Беларус Сяргей Бульбянкоў два гады правёў у рабстве ў Расіі. Ён жыў у сям'і ромаў, глядзеў за быдлам, касіў сена, дапамагаў па дому. Зараз яму 60 гадоў, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на Рух «Альтэрнатыва».
Па словах мужчыны, у лютым 2021 года ў Бабруйску ён пагадзіўся на працу. Яму паабяцалі заробак і дапамогу ў аднаўленні згубленага пашпарту. Бульбянкова прывезлі ў Татарстан у раён Казані. Заробак яму не плацілі, толькі абяцалі разлічыцца. Беларус ужо думаў, што застанецца там назаўжды, аднак праз два гады яму купілі білет на цягнік і адправілі ў Маскву. Там ён выжываў без працы і дакументаў, начаваў у падʼездах дамоў.
Грамадскія актывісты дапамаглі Сяргею Бульбянкову зрабіць часовы дакумент і вярнуцца ў Беларусь. Яны пішуць, што з ім «усё ў парадку».
вс