Апеляцыйную скаргу на прыгавор палітвязню Эдуарду Бабарыку Вярхоўны суд пачне разглядаць 27 лістапада, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Прысуд Бабарыку агучылі 5 ліпеня ў Мінскім абласным судзе: восем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Апеляцыю палітвязня пачне разглядаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Ігара Букаты.
Рашэнне ў судзе першай інстанцыі аб пакаранні Эдуарда Бабарыкі васьмю гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму прыняў у ліпені суддзя Уладзімір Арэшка. У тэрмін пакарання суд не залічыў паўтара года, якія палітвязень адбыў да працэсу ў СІЗА КДБ.
Эдуарда Бабарыку абвінавацілі паводле трох крымінальных артыкулаў: распальванне іншай сацыяльнай варожасці, пасобніцтва ў арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ухіленне ад выплаты падаткаў.
вс