Чарговыя беларускія адвакаты пазбаўленыя ліцэнзій. Гэта Юлія Карачун і Аксана Пучкоўская з Мінскай абласной калегіі адвакатаў.
Дазвол на працу адклікалі з-за «здзяйсненне дзеянняў, не сумяшчальных са званнем адваката».
У 2021 годзе Юлія Карачун прайшла пераатэстацыю. Пасля гэтага яна не ўдзельнічала ў палітычных справах.
З 2020 года каля 120 адвакатаў у Беларусі пазбаўленыя права на прафесію, больш за 10 адвакатаў самі трапілі за краты.
вс