Беларуская Служба

Bysol аб'явіў акцыю «Падорым дзецям цуд»

23.11.2023 20:02
Bysol хацеў бы сабраць не менш чым 20 тыс. еўра на дапамогу дзецям.
 BYSOL
Лагатып BYSOL .

Фонд салідарнасці Bysol аб’явіў акцыю, якая ў апошнія гады стала ўжо традыцыйнай. Мэта яе – парадаваць дзяцей палітзняволеных на зімовыя святы.

«У многіх беларускіх дзетак хтосьці з бацькоў (а часам і абодва) у гэты час знаходзіцца за кратамі па палітычных матывах. Многія семʼі вымушаныя будуць сустракаць навагоднія святы ў чужой краіне, у растанні, не маючы магчымасці зрабіць традыцыйныя падарункі родным.

Для нас, беларускага Фонда салідарнасці Bysol, важна, каб у гэтыя часы ў семʼях палітзняволеных свята адбылося нягледзячы ні на што.

Разам з вамі мы можам зрабіць так, каб палітзняволеныя бацькі падарылі сваім дзецям крыху радасці ў гэтыя дні. Дзякуючы цудам, якія мы разам можам зрабіць, як герой вядомай песні» – паведаміла арганізацыя.

Bysol хацеў бы сабраць не менш чым 20 тыс. еўра на дапамогу дзецям.

Перавесці грошы на падарункі дзецям палітвязняў можна па спасылцы.

вс