Даследчыкі высветлілі колькі кампаній з беларускімі каранямі працуюць у Еўрасаюзе. АBBA сумесна з даследчым цэнтрам CASE і Цэнтрам новых ідэяў правялі апытанне сярод беларускіх кампаній у ЕС. Вынікі даследавання агучыў віцэ-прэзідэнт АВВА Серж Наўродскі.
Высветлілася, што на дадзены момант у Еўрасаюзе працуюць 8103 кампаніі з беларускімі каранямі. Яны ўжо ўтварылі прынамсі 17 216 працоўных месцаў, з іх 52% — у Польшчы, 39% — у Літве. Прычым, у 93% кампаній больш за палову супрацоўнікаў — беларусы.
40% прадпрымальнікаў адказалі, што гатовыя вярнуць свой бізнес у Беларусь пасля змены ўлады, а 24% гатовыя інвеставаць грошы ў эканоміку краіны пасля перамен.
юл