Беларуская Служба

«Я не магу зрабіць так, каб праз Беларусь не заходзілі». Што Лукашэнка сказаў Зяленскаму па тэлефоне на пачатку вайны

25.11.2023 06:03
Лідар кіроўнай партыі Украіны «Слуга народу» Давід Арахамія расказаў пра змест тэлефонных перамоваў паміж Уладзімірам Зяленскім і Аляксандрам Лукашэнкам 24 лютага 2022 года.
.
А.ЛукашэнкаПул первого

Падчас інтэрв'ю з Давідам Арахаміем на ютуб-канале «Мосейчук+» украінская тэлевядоўца Наталля Масяйчук запытала Давіда Арахамію пра першыя пасля пачатку вайны тэлефонныя перамовы паміж Зяленскім і Лукашэнкам, якія дапамог арганізаваць скандальна вядомы ўкраінскі дэпутат Шаўчэнка.

Ініцыятарам званка нібыта быў Лукашэнка, і Зяленскі спачатку адмовіўся з ім размаўляць, але Арахамія, паводле яго слоў, усё роўна паставіў званок на гучную сувязь, каб украінскі прэзідэнт паслухаў, ці скажа Лукашэнка што-небудзь важнае.

Лукашэнка, паводле Арахаміі, тады сказаў:

«Я не магу зрабіць так, каб яны не карысталіся маёй інфраструктурай, праз Беларусь не заходзілі і не запускалі ракеты. Але я гарантую, што ніводзін беларускі салдат не перасячэ мяжу Украіны».

Арахамія сказаў, што ніхто тады Лукашэнкавым словам не паверыў, але пры гэтым дадаў, што «ён, відаць, дагэтуль трымае сваё абяцанне».

nashaniva.com / вх