Беларуская Служба

Ціханоўская заклікала байкатаваць выбары 2024 года

25.11.2023 06:04
«Так званы «Адзіны дзень галасавання», які прызначыў рэжым, – гэта безвыбары».
Ілюстрацыйнае фотаФота: Праваабаронцы за свабодныя выбары

«Давайце называць рэчы сваімі імёнамі. Так званы «Адзіны дзень галасавання», які прызначыў рэжым, – гэта безвыбары. Рытуал без сэнсу і справядлівасці.

Падрыхтоўка да гэтага дня больш нагадвае вайсковую аперацыю. Імёны ў выбарчых камісіях засакрэцілі, а на ўчасткі збіраюцца паставіць міліцыю і вайскоўцаў. Рэжым баіцца любой канкурэнцыі – ён ліквідаваў усе апазіцыйныя партыі, а іх лідараў кінуў у турмы. Рэжыму няма чаго прапанаваць беларусам, акрамя рэпрэсіяў. Але ён памыляецца, калі думае, што рэпрэсіямі можна спыніць волю людзей да свабоды

Паважаныя беларусы, пазбягайце ўдзелу ў рэжымных мерапрыемствах. Будзьце пільныя і не дайце сябе падмануць», – звярнулася да жыхароў Беларусі Святлана Ціханоўская з нагоды прызначаных на 25 лютага 2024 года выбараў у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы.

Ціханоўская заклікала пазбягаць удзелу ў «рэжымных мерапрыемствах».

Выбары ў Палату прадстаўнікоў восьмага склікання і мясцовыя саветы дэпутатаў 29 склікання пройдуць у адзіны дзень галасавання – 25 лютага 2024 года, а ў Савет Рэспублікі – 24 красавіка 2024 года.

Вылучэнне кандыдатаў у сябры Савета Рэспублікі мясцовымі саветамі дэпутатаў, выканаўчымі і распарадчымі органамі павінна адбыцца не пазней за 21 сакавіка 2024 года.

вх