Беларуская Служба

Сёлета з Беларусі спрабавалі нелегальна прайсці ў Польшчу мігранты з 52 краін

26.11.2023 08:33
За апошнія суткі на мяжы было 30 спробаў нелегальнага пераходу.
Польскія салдаты на мяжы з БеларуссюФота: Dowództwo Generalne Rodzajów Sił Zbrojnych

На працягу мінулых сутак 30 чалавек спрабавалі нелегальна перайсці польска-беларускую мяжу, паведаміла Памежная варта. 14 чалавек вярнуліся ў Беларусь, калі заўважылі польскі патруль.

Спробы перасячэння мяжы адбываліся на ўчастках, якія ахоўваюцца памежнымі пастамі ў Дубічах Царкоўных і Чарэмшы.

Сёлета на польска-беларускай мяжы былі затрыманыя мігранты з 52 краін.

IAR/нг