Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская: Расія насаджае ўласныя ідэі і каштоўнасці, каб знішчыць нашае права на самавызначэнне

27.11.2023 18:58
На гадавіну Слуцкага паўстання лідар аб'яднанай дэмакратычнай апазіцыі палітык звярнулася да беларусаў, яна сказала і пра небяспеку «русского мира»:
          ( ).        .     .   , 1919 .        .
Касцяк Першага Беларускага партызанскага аддзела на чале з Лукашам Сяменікам (у цэнтры). Па правую руку ад яго – Юрка Моніч. За атаманам – Васіль Муха. Вёска Вялікае Стахава, 1919 г. Фота пасля сучаснай лічбавай апрацоўкі і размалёўвання.Фота: wikipedia.org

«У 1920 годзе беларусы больш за месяц змагаліся за свабоду і права жыць у вольнай краіне. Сяляне ды інтэлігенцыя стаялі плячо да пляча і баранілі незалежную Беларускую Народную Рэспубліку. Яны імкнуліся захаваць нашу краіну непадзельнай – і спыніць агрэсію з боку краіны-суседкі.

Сёння Беларусі зноў пагражае паглынанне. Як і 100 гадоў таму, Расія насаджае ўласныя ідэі і каштоўнасці, каб знішчыць нашае права на самавызначэнне. Але мы не маем права саступіць у гэтай барацьбе. Бо інакш знікне не толькі наша краіна, але і наша ідэнтычнасць. Беларусы, бараніце родную культуру, мову, гісторыю. Гэта і будзе нашым сучасным супрацівам імперскаму «рускаму свету», — гаворыцца ў звароце Святланы Ціханоўскай.

Слуцкае паўстанне - гэта паўстанне супраць бальшавіцкага рэжыму ў раёне горада Слуцка (цяпер гэта Мінская вобласць) у лістападзе - снежні 1918 года. Мэтай паўстання была абвешчана абарона незалежнасці Беларусі. Гэта падзея з гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі, урад якой да таго часу ўжо амаль 2 гады знаходзіўся ў выгнанні.

вх