Беларуская Служба

Лукашысты праводзяць масавыя ператрусы ў Мінску

28.11.2023 11:47
Сузаснавальнік і кіраўнік фонду дабрачыннай дапамогі BYSOL Андрэй Стрыжак удакладніў, што «вядома пра некалькі вобшукаў па беларускіх адрасах сяброў КС».
Ілюстрацыя Фота: https://spring96.org

У аўторак, 28 лістапада ў Мінску праходзяць масавыя ператрусы, паведамляе euroradio, спасылаючыся на Праваабарончы цэнтр «Вясна». Вядома ўжо пра як мінімум шэсць такіх фактаў. У двух выпадках ператрусы праходзяць «у людзей, звязаных з Каардынайцыйнай Радай». Пра іх пераслед паведамляюць і праўладныя тэлеграм-каналы.

Сузаснавальнік і кіраўнік фонду дабрачыннай дапамогі BYSOL Андрэй Стрыжак удакладніў, што «вядома пра некалькі вобшукаў па беларускіх адрасах сяброў КС». Сілавікі прыходзілі па месцы прапіскі Юрася Губарэвіча, які ў апошнія гады жыве за мяжой. Яны шукалі яго маёмасць.

ГУБАЗіК правёў ператрус у мінскай кватэры незалежнага аналітыка Сяргея Чалага. Фотаздымкі апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы. Чалы таксама ў апошнія гады жыве за мяжой. Як паведамляе кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка, ператрус правялі ў яго доме ў Мінску. Сілавікі прыйшлі і ў кватэры, дзе раней жылі супрацоўнікі каманды НАУ.

Каардынацыйная Рада была створана ў жніўні 2020-га ў Беларусі падчас масавых пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. З-за рэпрэсій яна вымушана была перанесці сваю дзейнасць за мяжу, правяла рэарганізацыю структуры.

эж