Польская Памежная служба ўпершыню за два гады не зафіксавала ніводнай спробы нелегальнага пераходу беларуска-польскай мяжы.
«Учора, 27 лістапада, упершыню за больш як два гады не было спробы нелегальнага пераходу з Беларусі ў Польшчу. Ніхто не падыходзіў да мяжы, каб паспрабаваць яе фарсіраваць», – паведаміла Памежная служба ў сетцы Х.
Сітуацыя на беларуска-польскай мяжы абвастрылася ў лістападзе 2021 года, калі тысячы нелегальных мігрантаў, перш за ўсё з краін Блізкага Усходу, штурмавалі граніцу. Міграцыйны крызіс быў справакаваны і арганізаваны рэжымам Лукашэнкі.
Сёлета Польшча, Латвія і Літва папярэдзілі, што ў выпадку новай хвалі міграцыйнага крызісу мяжа з Беларуссю будзе цалкам закрытая.
вс