Беларуская Служба

Накладзены арышт на маёмасць аршанскага праваабаронцы Ігара Казмерчака

29.11.2023 16:42
Пра арышт кватэры Ігар Казмерчак, які з’ехаў з краіны яшчэ ў 2021 годзе, даведаўся выпадкова.
Ігар Казмерчакspring96.org/скрыншот

Накладзены арышт на маёмасць праваабаронцы і рэдактара Аршанскага незалежнага сайта Ігара Казмерчака, паведамляе «Вясна».

На думку праваабаронцы, падставай для такога рашэння паслужыла крымінальная справа за абразу Лукашэнкі (ч.1 арт 368 КК), узбуджаная яшчэ ў 2022 годзе. Тады ж праваабаронцу абвясцілі ў міждзяржаўны вышук, а ягоныя фотаздымкі з’явіліся на стэндах «Іх расшуквае міліцыя».

Пра арышт кватэры Ігар даведаўся выпадкова, калі на ягоны беларускі адрас прыйшоў ліст з Віцебскага агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру. Рашэнне прынятае на падставе пастановы Аршанскага аддзела Следчага камітэта, датаванага 13 лістапада.

Нагадаем, Ігар Казмерчак з’ехаў з краіны яшчэ ў 2021 годзе.

аз

Супраць заснавальніцы «Саюза маці Беларусі» і яе мужа ўлады ўзбудзілі крымінальную справу

29.11.2023 11:45
Згодна з матэрыяламі справы, 60-гадовая заснавальніца «Саюза маці Беларусі» стварыла і кіравала «экстрэмісцкім фармаваннем», а муж даў інтэрв'ю «экстрэмісцкаму фармаванню».