Беларуская Служба

Генпракуратура перадала ў суд «справу BYPOL»

30.11.2023 14:31
Фігурантаў вінавацяць у «дзеяннях з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам».
Ілюстрацыяфота: ilikeyellow/shutterstock

Генпракуратура накіравала ў Вярхоўны Суд для вызначэння падсуднасці крымінальную справу на заснавальнікаў BYPOL: Андрэя Астаповіча, Аляксандра Азарава, Алега Талерчыка, Уладзіміра Жыгара, Мацвея Купрэйчыка і Ігара Лобана. Іх вінавацяць у »дзеяннях з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам», паведамляе «Еўрарадыё».

Таксама іх вінавацяць у «прапагандысцкай працы сярод пратэснай часткі насельніцтва» і ў ціску на чыноўнікаў і сілавікоў праз абнародаванне ў інтэрнэце асабістых звестак. У справе фігуруюць таксама план «Перамога», стварэнне Аб'яднанага пераходнага кабінета і «Паспалітага рушэння».

Персанальна Аляксандра Азарава вінавацяць у арганізацыі «акту тэрарызму» на Гомельскім аддзяленні беларускай чыгункі ў 2022 годзе.

Згаданыя экс-сілавікі, якія з палітычных прычынаў пакінулі Беларусь, спярша ўтварылі BYPOL, пасля расколу частка з іх стварыла паралельную структуру BELPOL. Генпракуратура, аднак, абʼяднала іх у межах адной крымінальнай справы.

Па «справe BYPOL» вядзецца спецыяльня вытворчасць. Гэта значыць, што суд над сілавікамі будзе завочны. Гэтаксама завочна іх цяпер узялі пад варту.

«Абраная ў дачыненні да абвінавачаных мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту прыменена абгрунтавана, падстаў для яе змены або адмены няма», – паведамілі ў Генпракуратуры.

аз

Зноў судзяць блогера Цыгановіча, які раней быў асуджаны на 15 гадоў зняволення па «справе Ціханоўскага»

30.11.2023 10:15
У Ваўкавыску пачынаецца чарговы суд над блогерам Уладзімірам Цыгановічам. Два гады таму яму далі 15 гадоў, пазней дадалі яшчэ год, агулам — 16 гадоў зняволення. Цяпер Цыгановіча судзяць за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі».