Беларуская Служба

Патрэбна 9 млн еўра на тое, каб забяспечыць палітвязняў у Беларусі мінімальнымі перадачамі

03.12.2023 15:46
Сёння другі дзень слуханняў Каардынацыйнай рады па палітычных вязнях. 
Сёння другі дзень слуханняў Каардынацыйнай рады па палітычных вязняхscreen: https://www.youtube.com/watch?app=desktop&v=pIxr1FtQ3lA

Сустрэча праходзіць у Варшаве. Можна глядзець анлайн.

Ганна Краўчанка з фракцыі Каардынацыйнай рады «Моладзевы наступ», прыгадала, што ў Беларусі сёння 1674 палітвязняў. 1200 палітвязняў ужо адбылі свае прысуды. Некаторых пасадзілі паўторна.

- Каб забяспечыць гэтых палітвязняў мінімальнымі перадачамі патрэбна 9 млн еўра, для тых хто сядзіць цяпер. Гаворка ідзе толькі аб перадачах, не ўлічваецца юрыдычная дапамога, ні падтрымка сем'ям, якія страцілі карміцеляў, таму што ў асноўным гэта мужчыны.

Ганна Краўчанка адзначае, што гэта вялізарная сума, але яе збяруць сваякі палітвазняў, не чакаючы на палітычныя рашэнні, бо іншага выйсця ў іх няма.

Па інфармацыі Краўчанкі, 34 палітвязні выйшлі раней, чым закончыўся тэрмін, і яны гэта зрабілі без дэмакратычных сіл.

Другі дзень слуханняў прысвечаны дэбатам і фармаванню працоўнай версіі рэзалюцыі КР па выніках мерапрыемства.

яс