«Мы пабачылі ўжо першыя крокі ўсясветнай супольнасці – Пуцін і Львова-Бялова атрымалі ордары на арышт, а таксама бачым сітуацыю вакол Чырвонага Крыжа ў Беларусі ды іншыя сігналы для дыктатараў Беларусі і Расіі. Але механізмы сапраўды выпрацоўваюцца», – паведаміла Ірына Верашчук у эфіры ўсеўкраінскага тэлемарафону #UAРазом пасля свайго візіту ў ЗША.
Паводле яе, на сустрэчах у ЗША абмяркоўвалі пытанні пошуку дзяцей, якія Расія вывезла і цяпер прыхоўвае ад Украіны.
«Калі Расія кажа, што мае базы і звесткі аб 700 тысячах, то няхай пакажуць гэтыя спісы. Расія павінна перадаць, прынамсі, праз міжнародныя арганізацыі, няхай гэта будзе, напрыклад, UNICEF (Дзіцячы фонд ААН. – Рэд.), спісы, асабліва дзяцей-сірот на вяртанне ва Украіну або праз трэція краіны», – дадала яна.
Ірына Верашчук адзначыла, што найбольш у гэтай справе дапамагаюць ЗША, якія правялі «калясальную працу ў гэтым кірунку».
«Мы таксама хочам, каб тыя, хто незаконна ўсынаўляў, перамяшчаў і ўсяляк далучаўся да злачынных дзеянняў у дачыненні да ўкраінскіх дзяцей, панеслі пакаранне», – падкрэсліла віцэ-прэм’ер Украіны.
svaboda.org/вх