Беларуская Служба

У Міністэрстве аховы здароўя заявілі аб уздыме захворвання на адзёр. Ужо зафіксавана больш за 90 выпадкаў

07.12.2023 13:40
З пачатку года ў Беларусі зарэгістравана больш за 140 выпадкаў адзёру. Такую лічбу назвалі 6 снежня ў Міністэрстве аховы здароўя.
Dawka szczepionki, która jednocześnie chroni przed odrą, świnką i różyczką
Dawka szczepionki, która jednocześnie chroni przed odrą, świnką i różyczką PAP/EPA/BERND VON JURTCZENKA

Уздым захворвання фіксуецца з лістапада. Ужо зарэгістравана больш за 90 выпадкаў.

«Цяпер эпідэміялагічная сітуацыя развіваецца на тэрыторыі чатырох рэгіёнаў – Брэсцкай, Гомельскай, Мінскай абласцей і Мінска», – паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Ва ўзроставай структуры хворых больш як 40 працэнтаў складаюць дзеці да 1 года. Сярод паўналетніх пацыентаў 37% – гэта людзі ва ўзросце ад 20 да 49 гадоў.

«На дадзены момант можна казаць аб наяўнасці практычна аднамомантнага распаўсюджвання віруса сярод непрышчэпленых асоб. Спецыялістамі рэгіструюцца адзінкавыя заносы інфекцыі ў паліклінікі, дзённыя стацыянары і ўстановы адукацыі», – адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.

74% хворых – не прышчэплены альбо не маюць звестак аб вакцынацыі ў анамнезе. Сярод захварэлых дзяцей гэты працэнт яшчэ вышэйшы – 90%.

Метадаў спецыфічнага лячэння адру не існуе, але захворванне можна прадухіліць пры дапамозе вакцынацыі – як самага бяспечнага і эфектыўнага спосабу абароны.

У Беларусі вакцынацыя супраць адзёру, эпідэмічнага паратыту і краснухі праводзіцца згодна з календаром і складаецца з дзвюх прафілактычных прышчэпак ва ўзросце 12 месяцаў і 6 гадоў.

вх