Яе заява прагучала падчас форуму беларускіх палітычных партый. Арганізатарамі форуму супрацоўніцтва выступілі офісы дэпутатаў чатырох фракцыяў, у тым ліку польскія палітыкі – Ганна Фатыга ад фракцыі кансерватараў і Анджэй Галіцкі ад хрысціянскіх дэмакратаў.
Кіраўніца Еўрапарламента адзначыла, што «Беларусь – еўрапейская па сваёй прыродзе, у каштоўнасцях, культуры і імкненні да лепшай будучыні. Яе барацьба пераклікаецца з барацьбой многіх еўрапейцаў на працягу гісторыі. Таму Еўрапарламент цалкам падтрымлівае беларускія дэмакратычныя сілы і грамадзянскую супольнасць. Такім чынам, нашы дзверы заўсёды будуць адчынены для ўсіх еўрапейскіх краін, якія бачаць Еўропу сваім домам. У тым ліку і Беларусь, калі яна стане дэмакратычнай, свабоднай і незалежнай», – сказала кіраўніца Еўрапарламента Раберта Мецола.
У сустрэчы ў Бруселі бяруць удзел прадстаўнікі васьмі дэмакратычных партый, якія былі зарэгістраваныя ў Беларусі да 2020 года. Размова падчас сустрэчы ідзе, у тым ліку, пра дзейнасць і супрацоўніцтва ў наступным годзе, калі ў Беларусі пройдуць мясцовыя і парламенцкія выбары. ЕС таксама павінен будзе падрыхтавацца да таго, як адрэагаваць на дзеянні і рашэнні беларускага рэжыму.
IAR/вх