Падчас рэстаўрацыйных работ у сядзібна-паркавым комплексе ў вёсцы Свяцк Гродзенскай вобласці знайшлі паўтара дзясятка бутэлек віна двухсотгадовай вытрымкі.
Піць гэтае віно ўжо нельга — яно называецца «звышвытрыманым», пахне воцатам, а доля спірту ў ім усяго 1,5%.
У палацы пад Гродна знайшлі бутэлькі з віном 200-гадовай вытрымкі.
Свяцкі палацава-паркавы комплекс будаваў багаты шляхецкі род Валовічаў. Вонкава палац нагадваў французскі Версаль. У савецкі час будынак выкарыстоўваўся як шпіталь, а ў 1992—2007 гадах там праходзілі рэабілітацыю хворыя на сухасць. Палацава-паркавы комплекс унесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў.
Паводле аif.bу