Беларуская Служба

Першы энергаблок БелАЭС запусцілі пасля чарговага планавага рамонту

16.12.2023 14:02
За час сваёй працы першы энергаблок БелАЭС спыняўся некалькі дзясяткаў разоў.
 .
Атамная электрастанцыя. Ілюстрацыяфота: Pixabay.com/JamesQube

16 снежня першы энергаблок БелАЭС уключылі ў сетку пасля планава-папераджальнага рамонту, паведамляе Мінэнерга.

Падчас рамонту выканалі перагрузку ў рэактар ядзернага паліва, правялі рэвізію абсталявання рэактарнай устаноўкі, турбагенератара, галоўных цыркуляцыйных помпаў і іншага абсталявання і тэхналагічных сістэм, выканалі кантроль мэталу і дыягностыку зварных злучэнняў абсталявання.

У Мінэнерга паведамляюць, што рамонт рабілі для «павышэння надзейнасці і эфектыўнасці працы энергаблока».

За час сваёй працы першы энергаблок БелАЭС спыняўся некалькі дзясяткаў разоў - нагадвае "Свабода". Міжнароднае агенцтва атамнай энергетыкі ў сваёй справаздачы адзначала, што ў 2022 годзе першы энергаблок БелАЭС не вырабляў электраэнергію 54,6% часу. Тым часам, ад пачатку працы АЭС электрычнасць у Беларусі падаражэла на 21–22% у залежнасці ад тарыфу.

нг