Хтосьці зацёр герб паўстанцаў, куды ўваходзяць анёл, польскі белы арол і вялікалітоўская «Пагоня».
Ксёндз Адам Фалькоўскі прачытаў перад парафіянамі ў касцёле маніфест паўстання і заклікаў іх да барацьбы, за што ў чэрвені 1863 года быў расстраляны. Крыжы, пастаўленыя насельніцтвам на яго магіле, раней былі знішчаны царскімі і савецкімі ўладамі, а потым і рэжымам Аляксандра Лукашэнкі.
Праз гады на магіле святара быў пастаўлены камень з польска-беларускім надпісам, але цяпер ён пашкоджаны.
За апошнія месяцы беларускія ўлады знішчылі шэраг памятных дошак і манументальных твораў мастацтва, прысвечаных паўстанням XIX стагоддзя. Афіцыйная прапаганда называе паўстанцаў «бунтаўшчыкамі супраць законнай улады».
яс/Радыё Свабода/TK-Спадчына