Чацвёра байцоў Беларускага добраахвотніцкага корпуса былі пасмяротна адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі Украіны, паведаміў Telegram-канал Беларускага добраахвотніцкага корпуса. Іх імёны не называюцца.
Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны ўзнагародзіла загінулых знакам «За мужнасць пры выкананні спецзаданняў».
Як стала вядома «Люстэрку», узнагароды беларускія добраахвотнікі атрымалі за ўдзел у баявых дзеяннях на ўсходнім напрамку фронту.
Дакладная колькасць загінулых ва Украіне беларусаў невядомая. Па розных звестках, на вайне загінулі да 40 беларускіх добраахвотнікаў. Імёны большасці з іх не называюцца па меркаваннях бяспекі.
Знакам «За мужнасць пры выкананні спецзаданняў» узнагароджваюцца ваеннаслужачыя і работнікі Узброеных Сіл Украіны Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны і падпарадкаваных яму частак за асабістую мужнасць і адвагу, самаахвярнасць і стойкасць, праяўленыя пры выкананні спецыяльных заданняў.
аз