Беларуская Служба

Летась польскія памежнікі затрымалі больш за 600 кур’ераў нелегальных мігрантаў з Беларусі і Літвы

03.01.2024 13:20
Сярод іх былі прадстаўнікі больш чым 30 нацыянальнасцей, кажа прэс-сакратар Падляшскага аддзелу Памежнай службы.
Польскі памежнік патрулюе мяжу з Беларуссю twitter.com/Straz_Graniczna

Расце колькасць, затрыманых супрацоўнікамі Памежнай службы Польшчы, кур'ераў, якія займаюцца кантрабандай нелегальных мігрантаў. Летась па падазрэнні ў пасобніцтве або арганізацыі нелегальнай міграцыі праз мяжу з Беларуссю і Літвой былі затрыманыя больш за 600 чалавек. Гэта на 100 больш, чым годам раней, кажа прэс-сакратар Падляшскага аддзелу Памежнай службы маёр Катажына Здановіч (Katarzyna Zdanowicz):

- Гаворка ідзе пра ўвесь участак мяжы, які ахоўвае Падляшскі аддзел Памежнай службы, то бок пра мяжу з Беларуссю і Літвой. Гэта, як кур’еры, якія прыязджаюць па мігрантаў, якія нелегальна перасеклі мяжу, так і кантрабандысты, якія дапамаглі мігрантам у нелегальным перасячэнні.

Як дадае маёр Катажына Здановіч, курʼераў затрымліваюць у розных кутках краіны – не толькі ля мяжы. Сярод іх пераважаюць мужчыны. Летась былі затрыманыя прадстаўнікі больш чым 30 нацыянальнасцей:

- Гэта грамадзяне такіх краінаў, як: Грузія, Беларусь, Украіна, Польшча. Былі таксама грамадзяне Таджыкістану і Узбекістану.

За дапамогу ў незаконным перасячэнні мяжы ў Польшчы пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.

IAR/аз

Часовы памежны кантроль на польска-славацкай мяжы падоўжаны да 1 лютага

30.12.2023 13:59
Гэта азначае, што людзі, якія перасякаюць мяжу, павінны мець пры сабе праязны дакумент – ID-карту або пашпарт.