Беларуская Служба

Часовы памежны кантроль на польска-славацкай мяжы падоўжаны да 1 лютага

30.12.2023 13:59
Гэта азначае, што людзі, якія перасякаюць мяжу, павінны мець пры сабе праязны дакумент – ID-карту або пашпарт.
Памежная службаStraż Graniczna/TT

Часовы памежны кантроль на польска-славацкай мяжы падоўжаны да 1 лютага, паведамілі ў Памежнай службе. Гэта азначае, што людзі, якія перасякаюць мяжу, павінны мець пры сабе праязны дакумент – ID-карту або пашпарт.

«Польска-славацкую мяжу можна перасякаць толькі ва ўстаноўленых месцах», – нагадвае Памежная служба. Праверкі праводзяцца на 17 аўтамабільных, трох чыгуначных і двух пешаходных пераходах. Поўны спіс дзеючых памежных пунктаў са Славакіяй даступны на сайце Памежнай службы.

Учора на мяжы са Славакіяй супрацоўнікі Памежнай службы праверылі 14,4 тыс. чалавек і 6,5 тыс. транспартных сродкаў. З 4 кастрычніка, калі быў адноўлены часовы памежны кантроль, супрацоўнікі Памежнай службы праверылі 1 мільён 62 тысячы чалавек і 463 тысячы транспартных сродкаў са Славакіі ў Польшчу.

У сваю чаргу за мінулыя суткі 12 замежнікаў спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу. Паводле Памежнай службы, мігранты спрабавалі пашкодзіць агароджу і, убачыўшы польскія патрулі, вярнуліся ў Беларусь. Інцыдэнты адбыліся на ўчастках у Дубічах Царкоўных, Чарэмшы і Белавежы.

ав