Беларуская Служба

Памёр вядомы беларускі скульптар Генадзь Васілевіч Буралкін

03.01.2024 14:25
Яго творы знаходзяцца ў фондах Беларускага саюза мастакоў, музеях Беларусі і іншых краін, прыватных калекцыях.
Генадзь Буралкін https://www.facebook.com/photo/?fbid=744957417666071&set=a.649274587234355

2 студзеня 2024 года раптоўна на 82-м годзе пайшоў з жыцця вядомы беларускі скульптар, шматгадовы старшыня Беларускага саюза мастакоў Генадзь Васілевіч Буралкін, паведаміў Беларускі саюз мастакоў.

Генадзь Буралкін нарадзіўся 12 лютага 1942 года ў Ленінагорску ў Казахстане ў сям'і ссыльнага перасяленца з Беларусі. Вучыўся ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (1970–1976).

З 1980 года быў членам Беларускага саюза мастакоў, а ў 1990-2001 гадах ачольваў згаданую арганізацыю. У 1997 годзе атрымаў медаль Францыска Скарыны.

Генадзь Буралкін зʼяўляўся аўтарам многіх манументальных, станковых і графічных работ; займаўся афармленнем інтэрʼераў культурніцкіх установаў.

Выкарыстоўваў у работах разнастайныя матэрыялы. Асноўныя тэмы ў яго творчасці былі ўзяты з народнага жыцця, знітаваны з гісторыяй, нацыянальнымі паданнямі.

Творы Буралкіна знаходзяцца ў фондах Беларускага саюза мастакоў, музеях Беларусі і іншых краін, прыватных калекцыях.

аз