Беларуская Служба

У 2023 годзе латышы сарвалі амаль 14 тысяч спробаў нелегальнага перасячэння мяжы з Беларусі

03.01.2024 15:31
Для параўнання, годам раней былі зафіксаваныя прыкладна 5 300 спробаў незаконнага перасячэння мяжы.
Сцяг ЛатвііFoto: pixabay.com/CC0 Public Domain

У 2023 годзе ўдвая больш людзей, чым годам раней спрабавалі нелегальна трапіць на тэрыторыю Латвіі з Беларусі, паведаміла інфармацыйнае агенцтва LETA, са спасылкай на латвійскую Памежную службу.

Летась былi сарваныя прыкладна 13 900 тысяч спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі. Па гуманітарных меркаваннях у Латвію пусцілі 428 чалавек.

Для параўнання, годам раней былі зафіксаваныя прыкладна 5 300 спробаў незаконнага перасячэння мяжы, а 217 чалавек былі ўпушчаныя ў Латвію па гуманітарных меркаваннях.

Як ацаніў у снежні кіраўнік МУС Латвіі Рыхардс Казлоўскіс, магчыма, што зараз на мяжы з Беларуссю назіраецца «перапынак» у гібрыднай атацы з выкарыстаннем нелегальных мігрантаў, але – як дадаў ён – гэта не азначае, што ахоўныя меры павінны быць аблегчаныя.

PAP/аз

Летась польскія памежнікі затрымалі больш за 600 кур’ераў нелегальных мігрантаў з Беларусі і Літвы

03.01.2024 13:20
Сярод іх былі прадстаўнікі больш чым 30 нацыянальнасцей, кажа прэс-сакратар Падляшскага аддзелу Памежнай службы.